Гамяльчанін за тры хвіліны з`еў 19 сасісак
Падчас фестывалю адбылося некалькі забаўляльных конкурсаў. Гамяльчанам было прапанавана на хуткасць есці сасіскі, піць малако і кефір. Паводле ўмоў «сасісачнага» конкурсу, удзельнікі павінны былі за тры хвіліны з`есці 30 вараных сасісак. З васьмі ўдзельнікаў зрабіць гэта не ўдалося нікому, таму пераможцам стаў той, хто з`еў найбольш сасісак. Выйграў конкурс гамяльчанін, які з`еў за тры хвіліны 19 сасісак. Ён атрымаў ва ўзнагароду некалькі кольцаў сасісак. За конкурсам назіраў старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец.
Згодна з умовамі конкурсу «Малочныя вусы», літр кефіру трэба было выпіць з гладыша за хвіліну. Малады мужчына выканаў заданне датэрмінова і быў узнагароджаны наборам малочных тавараў. Яшчэ адзін конкурс прадугледжваў піццё малака з дзіцячай бутэлечкі з соскай. Пераможца таксама атрымаў пакет з малочнай прадукцыяй.
У межах свята таксама адбыліся
Алена Германовіч, БелаПАН