Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі

Источник материала:  
29.09.2010 15:32 — Разное
Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае, што ў начныя гадзіны 30 верасня і 1–2 кастрычніка па паўночнай палове краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. 3–5 кастрычніка начныя замаразкі ад 0 да мінус 5 градусаў ахопяць вялікую частку тэрыторыі краіны.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, 30 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўднёвай палове рэспублікі дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1–7°С, па поўначы на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад 0 да мінус 2°С, днём плюс 5–11°С.

У Мінску 30 верасня воблачна з праясненнямі. Часамі невялікі дождж. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3–5°С,

днём плюс 6–8°С.

У наступныя двое сутак, 1–2 кастрычніка, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць.

1 кастрычніка ўначы па паўднёвай палове, днём у паўднёвых раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да плюс 6°С, па паўночнай палове месцамі замаразкі да мінус 1–3°С;

днём плюс 7–12°С.

У Мінску 1 кастрычніка пераменная воблачнасць, без ападкаў, толькі ўначы магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1–3°С, у ваколіцах горада замаразкі да мінус 1–3°С; днём плюс 8–10°С.

2 кастрычніка па краіне пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да плюс 5°С, па паўночнай палове месцамі замаразкі да мінус 1–3°С, днём плюс 7–13°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Беларусь планирует отменить консульские сборы для граждан ЕС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика