Прэзідэнт Беларусі павінен прамаўляць па-беларуску

Источник материала:  
29.09.2010 11:37 — Разное
Заява Сакратарыята Таварыства Беларускай Мовы

Напярэдадні сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў былі агучаны вынікі апошняга перапісу насельніцтва, што адбыўся ў кастрычніку 2009 года. У выніку татальнай русіфікацыі, якую мэтанакіравана праводзіла кіраўніцтва нашай краіны (асабліва Міністэрства адукацыі), значна зменшылася колькасць грамадзян Беларусі, якія назвалі роднай мовай беларускую.

Тым не менш, больш за палову грамадзян Беларусі — 5 058 402, у тым ліку палякі, рускія, украінцы, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў лічаць беларускую мову роднай. З іх 2 227 175 штодзённа размаўляе па-беларуску.

Таму мы звяртаемся да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі, асабліва да кандыдатаў у прэзідэнты: улічыце гэтыя лічбы пад час выбараў!

Мы прапануем ім уключыць у свае перадвыбарчыя праграмы канкрэтны механізм вяртання дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсе сферы нашага жыцця, а таксама адкрыццё Нацыянальнага ўніверсітэта, дзе ўсе прадметы без выключэння будуць выкладацца па-беларуску.

Падзяліцца навіной: 
ТБМ

←Польшча можа легалізаваць 8 тысяч беларускіх нелегалаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика