Зміцер Дашкевіч: Не бойцеся рускіх!
Зміцер Дашкевіч. фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»\NN.BY. © Зміцер Дашкевіч. фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»\NN.BY. |
Яшчэ некалькі месяцаў таму ўсе аналітыкі схіляліся да думкі, што перадвыбарчая сытуацыя ў Беларусі стабільная і для дэмакратаў беспрасьветная. Аднак плаўнае перацяканьне эканамічнае вайны
Таму ў дадзенай сытуацыі лепш і на выбары не хадзіць, ды і палітыкай увогуле не займацца. Страшна ж: прыйдзе расейскі мядзьведзь і ўсіх задзярэць.
Дэмакратам трэба зразумець тое, што зразумела любому здароваму чалавеку ў нашай краіне: расейскі ўплыў яшчэ гадоў 50 (і добра калі толькі 50) будзе адным з вырашальных уАдразу пасьля краху рэжыму Лукашэнкі сюды прыйдзе Расея. Прыйдзе, каб рэалізоўваць свае нацыянальныя інтарэсы — каб скупіць ня скупленыя пры Лукашэнку
Калі нехта мае ілюзіі, што гэта ня так, давайце глянем на краіны Прыбалтыкі. Тлумачыць розьніцу самасьвядомасьці паміж намі і прыбалтыйскімі народамі не выпадае, але нават там прарасейскія палітычныя сілы дамагаюцца вельмі значных перамогаў.
Так прарасейская «Цэнтрыцская партыя Эстоніі» кіруе Талінам і на парлямэнцкіх выбарах мае другое месца ў парлямэнце.
Прарасейская «Партыя працы» перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Літве ў 2004 годзе і хаця разбіта эміграцыяй у Расею ды перасьледам свайго лідэра Ўспанскіх, нішто не перашкаджае аднаўленьню прарасейскіх сілаў пад новаю «шапкаю» і іх перамозе на парлямэнцкіх выбарах 2012 годзе.
Прарасейскае аб’яднаньне палітычных партыяў Латвіі «Цэнтар згоды» перамагло на апошніх мясцовых выбарах у Рызе і кіруе сталіцаю, а супольна яшчэ з адной партыяй — «За правы чалавека ў адзінай Латвіі», прарасейскія сілы стабільна маюць 20% падтрымкі на парлямэнцкіх выбарах, а на выбарах у Эўрапарлямэнт разам узялі ўсе 30%. І гэта нават пры 15% латвійскіх «неграмадзянаў».
Наўрад ці многія з тых палітыкаў і палітолягаў, якія так упарта гарланяць аб «прарасейскім кандыдаце» і колеры ягоных грошаў, могуць ня ведаць паліткухні суседніх краінаў. Ня думаю таксама, што нехта зь іх адмовіўся б узяць пару мільёнчыкаў на зьвяржэньне Гаранта стабільнасьці, калі б ім тое прапанавалі эўрапейскай капустай, якая расьце не ў Брусэлі, а ў Маскве. І хутчэй за ўсё найбольш зацята галосіць аб жахлівых расейскіх грошах як раз той, хто сам вельмі ласы на іх быў бы, ды ці сілёнак малавата іх здабыць, ці мазгоў.
Даходзіць да такога маразму, што некаторыя прапануюць падтрымаць у гэтай калатнечы кіраўніка трох антыканстытуцыйных пераваротаў.Маўляў толькі ён абароніць нашыя інтарэсы. Калі ж ён сапраўды такі абаронца, дык дзе ён быў гэтыя 16 гадоў? Ці ня ён нішчыў і працягвае нішчыць усё сьвятое для беларускага народу — сьцяг, мову, храмы? Ці ня ён зьдзяйсьняў 16 год натуральны генацыд беларускага народу, калі мы дажылі да таго, што на кожны абласны горад па адным беларускамоўным школьніку?!
Усё брахня — Лукашэнка ніколі ня быў патрыётам Беларусі і ніколі ім ня будзе. Гэта — манкурт, у якога няма нічога сьвятога, апроч сваёй улады.
Так, тэарэтычна можа зьявіцца і горшы за Лукашэнку палітык. Але ніхто мне не дакажа, што ў дадзенай сытуацыі паэт ці санітарка будуць жахлівейшымі за яго.Расейскі выклік, як і многія іншыя выклікі, паўстануць перад намі ў любым выпадку. І тады, у адпаведнасьці з часам і неабходнасьцю, мы будзем на іх рэагаваць. Для гэтага нехта і прыдумаў дэмакратычныя працэдуры. І калі мы ня здолеем абараніць і адстаяць нацыянальныя інтарэсы Беларусі дэмакратычнымі мэханізмамі — нуль нам усім кошт. Трэба скручваць шарманкі пад назваю «партыі» і «грамадзкія рухі» ды свальваць, саступіўшы дарогу тым, хто можа і мае жаданьне.
Калі ж у Беларусі ёсьць, апроч аднаго, палітыкі здольныя прымаць выклікі і на іх адказваць, давайце кінем вешаць адзін на аднаго ярлыкі.
Давайце кожны зоймецца сваёю тактыкаю і стратэгіяй, а сустрэнемся ўсе на «Плошчы». А пасьля разьбяромся і з расейскімі вэктарамі, і з заходнімі. Ня ведаю як хто, а я перакананы, што на свабодным рынку ідэяў мы здолеем ня толькі адстаяць, але і адрадзіць справу Беларушчыны. Таму,
Зміцер Дашкевіч, mfront.net