Шкляны піўны бакал прызнаны небяспечным

Источник материала:  
27.09.2010 13:30 — Разное
Брытанскія дактары патрабуюць забараніць барам і пабам прадаваць піва ў шкляным посудзе: надта часта гэты посуд выкарыстоўваецца ў якасці зброі пры п’яных бойках.

Паводле статыстыкі, не менш як 300 чалавек кожны тыдзень трапляюць у «хуткую дапамогу» з колатымі і рэзанымі ранамі, якія атрымліваюць падчас боек у барах. Пры чым рэгулярна рэгіструюцца і забойствы піўным посудам.

Эксперымент, які паставілі ў Ланкшыры, даказаў, што колькасць пацярпелых значна знізіцца, калі прадаваць піва ў пластыкавых шклянках — колькасць людзей з моцнымі парэзамі твару і шыі падчас эксперыменту адразу знізілася.

Адзінае, што некаторыя аматары піва лічаць, што піць са шкла нашмат зручней — піва павольней ахалоджваецца, але спецыялісты кажуць, што гэта не больш чым ілюзія.

Падзяліцца навіной: 
ЮУ, паводле mignews.com

←Ігар Чапіга. 9 сутак на Акрэсціна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика