Мосар запрашае на Дзень цвярозасці
27.09.2010 11:12
—
Разное
2 кастрычніка ў Мосары адбудзецца Дзень цвярозасці. Гэта традыцыя існуе з 2007 года, калі навокал мясцовага касцёла святой Ганны былым пробашчам мосарскай парафіі кс. Юзафам Булькам супольна з прадстаўнікамі групаў Ананімных Алкаголікаў (АА) была заснавана Алея Цвярозасці.
Праграма Дня цвярозасці:
11.00 — канферэнцыя
13.00 — святая Імша; пасля літургіі — асвячэнне фігуры церпячага Хрыста на Алеі Цвярозасці
14.30 — падсілкаванне. Сустрэча груп Ананімных Алкаголікаў
15.30 — 18.00 — малітва перад рэліквіямі святога Юстына аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і ўсяго беларускага народа.
Літургія будзе цэлебравацца ў інтэнцыі цвярозасці сем’яў беларускага народа.
Акрамя гэтага, аб цвярозасці сем’яў, моладзі і беларускага грамадства ў Мосары будуць маліцца кожную другую нядзелю месяца падчас набажэнства ў 13.00.
Адрас: вул. Цэнтральная (касцёл) в. Мосар
Тэлефон:
+375 02156 329 49 +375 02156 329 49
Падзяліцца навіной:
catholic.by
catholic.by