Трэць усяго Інтэрнэт-смецця ў свеце ідзе з расійскіх сайтаў

Источник материала:  
24.09.2010 12:52 — Разное

Аналітыкі з брытанскай кампаніі М86 Security знайшлі ў зоне .ru больш за траціну усіх спамерскіх даменаў свету.

У справаздачы М86 гаворка ідзе пра дамены, якія выкарыстоўваюцца для рэкламных сайтаў, інфармацыя ў якіх рассылаецца ў спаме. Такім чынам, маюцца на ўвазе менавіта тыя сайты, на якія такім чынам прыцягваюцца карыстальнікі.

Толькі за жнівень 2010 года ў зоне .ru такіх даменаў са смеццем было зарэгістравана шэсць тысяч. І, па прагнозах спецыялістаў, колькасць такіх сайтаў будзе павялічвацца.

Падзяліцца навіной: 
ЮУ, паводле lenta.ru

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика