Бабіна лета. Дубль 2
studentsurvise.com |
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°C, на тарфяніках Гомельскай вобласці слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°C,
днём плюс 16—22°C.У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С,
днём плюс 17—19°С.У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 26 верасня па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём месцамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°С,
днём плюс 17—23°С.У Мінску 25 верасня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С,
днём плюс 19—21°С.БелаПАН