Як паставіць мат Лукашэнку?
Сёлета ў Беларусі разыгрываецца буйная партыя ў палітычныя шахматы — выбары прэзідэнта. Як вядома, палітыка робіць яго каманда. Мы ўжо больш-менш ведаем, што кажуць кандыдаты ў прэзідэнты ад апазіцыі. Але што думаюць тыя, хто за імі стаіць? Якую тактыку і стратэгію абяруць кіраўнікі штабоў апазіцыйных кандыдатаў?
У рэдакцыі «Нашай Нівы» сабраліся кіраўнікі штабоў трох апазіцыйных кандыдатаў для таго, каб абмеркаваць хаду перадвыбарчай кампаніі. Паддавалі жару дыскусіі палітычныя аналітыкі.
Зазірнуць на апазіцыйную «кухню» можна з дапамогай нашага відэа:
Ці дапускаюць кіраўнікі штабоў, што яны могуць і не сабраць 100 000 подпісаў, патрэбныя для вылучэння іх кандыдатаў? Якія сцэнары развіцця падзеяў на выбары яны разглядаюць? Тое, што не атрымалася выбраць «адзінага» — гэта плюс ці мінус?
Па якіх слабых месцах Лукашэнкі будзе «біць» апазіцыя? Чаму падтрымка Лукашэнкі сярод рабочых ды сялянаў знізілася, а ў Мінску, наадварот, вырасла ўдвая? Што можа прапанаваць апазіцыя электарату?