Іваноў: Гэта сур’ёзнае рашэнне — стаць прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта
![]() |
НН: Чаму вы прынялі рашэнне ісці на гэтыя выбары?
С.І: Я заявіў сваю пазіцыю як грамадзянін. Дарэчы, я заявіў пра свой намер у блогу яшчэ 1 ліпеня. Чым болей такіх грамадзянаў будуць выказваць сваю пазіцыю, напрыклад, па эканамічных пытаннях, тым болей дэмакратычнае у нас будзе грамадства. Цяперашняя ўлада перспектываў не мае.
НН: У біяграфіі напісана, што вы працавалі ў сілавых структурах
С.І: Пасля вучылішча я працаваў у Лідзе, у авіяцыі — на інжынернай пасадзе. Потым мяне перавялі ва Унутраныя войскі РБ. Потым працаваў у дэпартаменце аховы.
НН: Чаму сышлі?
С.І: Паводле ўласнага жадання. Захацеў памяняць жыццё. Сістэма яна і ёсць сістэма. Які сэнс прасядзець там да пенсіі, каб потым пайсці ахоўнікам у краму?
НН: Скажыце, колькі чалавек у вашай камандзе сёння?
С.І: Пакуль нікога няма. Людзі чытаюць праграму, цікавяцца, але далучацца не спяшаюцца. У іх шок, кажуць: праграма цікавая, але дзе грошы ўзяць на ўсё гэта?
НН: Як атрымліваецца прыцягнуць на свой бок людзей?
С.І: За ліпень мой блог у інтэрнэце прачытала 360 чалавек. Але вось за 20 верасня [інфармацыя пра Іванова з’явілася ў прыватных сацыяльных сетках] мяне прачыталі ўжо болей за 500 чалавек. Гэта ўжо паказнік, што народ пачынае чытаць маю праграму.
НН: Вы размаўляеце на расійскай мове, а ў праграме ёсць пункты
С.І: Сябра перакладаў. Ён мае вышэйшую адукацыю, вясковы настаўнік. Асоба. Ён мне і дапамог з перакладам праграмы на беларускую. Я лічу, што беларускую мову павінен ведаць кожны.
Тое, што мыГэта я пакуль так размаўляю, а калі далей пайду палітычнай дзейнасцю займацца, то буду паступова развіваць сваю беларускую.
НН: Як вы ацэньваеце свае шансы на гэтых выбарах?
С.І: Лукашэнка пераможа на гэтых выбарах, гэта 99%.
НН: Ёсць нешта яшчэ на чым вы хацелі акцэнтаваць увагу ў сваёй праграме?
С.І: Я збіраюся выказваць пазіцыі грамадзянаў. Мая будучая роля як прэзідэнта ў тым, каб прадстаўляць інтарэсы грамадзянаў. Парламенцкая рэспубліка — гэта проста прыгожы лозунг. Народ павінен прыйсці да ідэі парламенцкай рэспублікі праз станаўленне грамадзянскай супольнасці.
Настасся Шамрэй.
* * *
Сяргей Іваноў нарадзіўся ў 1971 у Мінску. Скончыў СШ № 3 (1989). Паступіў у Тамбоўскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае інжынернае вучылішча. У 1994 скончыў навучанне па спецыяльнасці радыётэхніка (радыёінжынер), вярнуўся ў Беларусь для далейшага праходжання службы. З 1994 па 2004 праходзіў службу ў сілавых структурах. Звольніўся па ўласным жаданні. З 2004 працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі. Лічыць такі вопыт дастатковым, каб узначаліць дзяржаву.