Астранамічная восень прыйдзе ў Беларусь 23 верасня
photo.i.ua |
Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, у 6 гадзін 9 хвілінаў паводле беларускага часу сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар"я нябеснай сферы ў паўднёвае.
Такое здараецца толькі два разы ў год - у дні вясновага і восеньскага раўнадзенства. Дзённае свяціла раніцай будзе ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і ўвечары заходзіць сапраўды на захадзе, а дзень зраўняецца з ноччу. Аднак з-за рэфракцыі, якая як бы "прыўздымае" Сонца над гарызонтам, светлавы дзень доўжыцца ўсё ж некалькі даўжэй.
Па народным календары, у гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая працягнецца да 14 кастрычніка. Лічыцца: якое надвор"е будзе ў дзень раўнадзенства, такая будзе і восень. Таксама народныя прыкметы кажуць: чым верасень сушэйшы і цяплейшы, тым пазней наступіць сапраўдная зіма.
БЕЛТА