Начальнік штаба Някляева працаваў на «Рэгіёны Украіны» і СПС

Источник материала:  
17.09.2010 13:57 — Разное
У 2004-м лідар «Рэгіёнаў Украіны» прайграў прэзідэнцкія выбары, а СПС у 2003-м не адолела 5-працэнтны бар’ер.

Начальнік штаба Някляева працаваў на «Рэгіёны Украіны» і СПС
Андрэй Дзмітрыеў і Уладзімір Някляеў пасля вызваленя з-пад арышту ў маі 2010.

Кіраўніком перадвыбарнага штаба Уладзіміра Някляева прызначаны Андрэй Дзмітрыеў. Вядома, што ён з’яўляецца міжнародным сакратаром Аб’яднанай грамадзянскай партыі і разам з Уладзімірам Някляевым стаяў ля вытокаў кампаніі «Гавары праўду». У часе затрыманняў і ператрусаў на офісе кампаніі 18 мая быў арыштаваны на трое сутак.

Як адзначае ў сваім блогу журналістка Святлана Калінкіна, у свой час 2004 г. Андрэй Дзмітрыеў трэніраваў «Рэгіёны Украіны», а годам раней расійскую партыю Саюз правых сілаў (Дмітрыеў з’яўляецца дырэктарам кансалтынгавай кампаніі). У абодвух выпадках яго кліентаў чакала няўдача: лідар партыі Віктар Януковіч прайграў прэзідэнцкія выбары, а СПС не пераадолела 5-працэнтны бар’ер на выбарах у Думу. «Трэцяй спробай ўнесці ў палітыку прынцыпы тайм-менеджменту і правільных камунікацый пры прамых продажах Дзмітрыеў проста абавязаны выправіць палітычную частку сваёй біяграфіі», — піша Калінкіна.

На сёння Андрэй Дзмітрыеў з’яўляецца дырэктарам кансалтынгавай кампаніі «Інфа-Сталкінг», бізнес-трэнерам па тайм-менеджмэнту (займаецца правільнай арганізацыяй часу).

Біяграфія дырэктара і трэнера выглядае наступным чынам:

Ад лютага 2005 г. па цяперашні час — дырэктар і трэнер ТАА «Інфа-сталкінг» (непасрэднае кіраванне кампаніяй, правядзенне трэнінгаў па кіраванні працоўным часам, кіраванню часам з Outlook, дэлегаванні, арганізацыі і правядзенні перамоваў, кансультаванне, карпаратыўныя праекты па ўкараненні CRM, аптымізацыі правядзення нарад , пастаноўцы задач);

Лістапад 2004 — трэнер і кансультант партыі «Рэгіёны Украіны», г. Кіеў;

Верасень 2004 — трэнер кампаніі Цяньшы (тэма трэнінгаў — «Камунікацыя ў прамых продажах»);

Ліпень — жнівень 2004 — трэнер у праекце IDEA і New Communication Club (серыя рэгіянальных семінараў на тэмы кіравання часам, арганізацыйнага будаўніцтва, камунікацыі і матывацыі);

2004 — люты 2005 — незалежны трэнер і кансультант у шэрагу праектаў па ўкараненню CRM-сістэмы і карпаратыўнага планавання;

Чэрвень — снежань 2003 — кіраўнік рэкламнай кампаніі па Маскоўскай вобласці для палітычнай партыі «Саюз Правых Сіл»;

Верасень 2002 — май 2003 — выкладчык рыторыкі ў ліцэі БДУ, г. Мінск;

З лістапада 2001 — па люты 2005 — трэнер IDEA (International Debates Educational Association).

Падзяліцца навіной: 
СП

←У выхадныя чакаецца 12–18°С і кароткачасовыя дажджы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика