«Советская Белоруссия»: выбары Яго + фота

Источник материала:  
16.09.2010 13:46 — Разное

«Советская Белоруссия»: выбары Яго + фота

16 верасня «Советская Белоруссия» выйшла з загалоўкам «Выборы Президента: старт дан». Менавіта так, з вялікай літарай у слове «прэзідэнт». Паводле новага правапісу беларускай мовы, гэтае слова мусіць пісацца з вялікай літары «ў афіцыйным ужыванні», калі маецца на ўвазе дзейны кіраўнік Рэспублікі Беларусь. «Пры складанні правапісу выйшла, што родавы назоўнік „прэзідэнт“ ператварыўся ў відавы. Як нібыта Лукашэнка ўзяў сабе другое імя — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь», — адзначыў мовазнавец Зміцер Саўка. У дачыненні ж мовы расійскай строгіх абмежаванняў ва ўжыванні вялікай літары ў гэтым слове няма, мяркуе З.Саўка.

Тым больш, у кантэксце загалоўка «СБ» слова ўжытае як агульны назоўнік. Таму вялікая літара тут — палітычны выбар рэдакцыі на карысць лаяльнасці да дзейнай улады. Маўляў, усе знаюць, хто ў нас прэзідэнт з вялікай літары, і старт дадзены выбарам Яго.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Мікулевіч

←Вяселле па-беларуску становіцца модным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика