«Ой, колькі ж крыві ў Лідзе будзе…»
Гарадскія ўлады як заўжды не паспяваюць падрыхтавацца і па старой добрай традыцыі знішчаюць
13 верасня ў інтэрнэце з’явілася відэа з нібыта былым прадстаўніком расейскіх спецслужбаў, які паабяцаў беларускім уладам серыю дыверсій і тэрактаў напярэдадні выбараў. Асобным пунктам у гэтым спісе значыцца «масакра» падчас «праздника урожая». Бестсэллерам гэтае відэа калі і стала, то на кароткі час.
Але якім жа было маё здзіўленне, калі ў той жа дзень давялося пачуць звесткі пра «крывавае свята» з вуснаў абсалютна незаангажаваных і абыякавых да палітыкі людзей, працуючых у дзяржаўных установах. І тут пачалося самае цікавае.
Першай версіяй з’явілася нібыта прароцтва Вангі наконт гібелі беларускага лідэра восенню 2010 года на захадзе Беларусі. У гэтым прароцтве была нават канкрэтная дата, даведаўшыся пра якую, улады перанеслі святкаванне на пазнейшы час. Далей — цікавей.
Зусім не ў Балгарыі, а ў нас пад носам быццам меў месца такі выпадак. Жанчына вырашыла падабраць аднаго «дзядусю» на шашы. А той вазьмі і папярэдзь яе, каб не брала болей спадарожнікаў (вось ужо дзіўная просьба). Жаласлівая жанчына ўжо мела дамову са знаёмым падкінуць яго на зваротным шляху, ды той да пункту прызначэння не даехаў — памёр. А вось дзядок, выходзячы з машыны, на развітанне прамовіў: «Ой, колькі ж крыві ў Лідзе будзе, колькі крыві…»
Не здзіўлюся, калі героем наступнай падобнай гісторыі стане ксёндз Фалькоўскі, спакой якога, улады так несвоечасова парушылі…
Механізм стварэння фантастычных чутак сярод народа — з’ява, безумоўна, цікавая. І нараджаюцца яны, пэўна, з глыбінных варстваў чалавечай свядомасці — няздзейсненых жаданняў, спадзяванняў, замешаных на таямнічасці з элементамі фантастыкі, прычым зусім не навуковай.
Напрыклад, жыхары
Які ж дух і якія спадзяванні фармуюць чуткі пра «крывавае свята» у Лідзе — вырашайце самі.
Алесь Кіркевіч, Горадня