Каларадскі жук адсвяткаваў 150-годдзе
![]() |
Каларадскі жук, выгляд у профіль. |
Першыя сур"ёзныя пашкоджанні бульбы каларадскім жуком былі адзначаныя ў 1855 г. у штаце Небраска, але сваю назву ён атрымаў пасля таго, як у 1859 г. з"явіўся на бульбяных палях штата Каларада. Нягледзячы на ўсе меры перасцярогі, новыя шкоднікі хутка распаўсюдзіліся па Паўночнай Амерыцы, а ў 1876-77 гг. з грузамі на параходзе пераплылі Атлантычны акіян і ўпершыню з"явіліся ў Еўропе, у ваколіцах Ляйпцыга.
Пасля гэтага каларадскага жука яшчэ некалькі разоў завозілі ў Еўропу, але яго ачагі своечасова знішчаліся, пакуль у 1918 г., падчас Першай сусветнай вайны, яму не ўдалося «замацавацца» ў раёне Бардо (Францыя). Адсюль жук пачаў пераможнае шэсце па краінах Еўропы, не патрапіўшы толькі ў Вялікабрытанію, дзе ён трапляецца, але досыць рэдка.
У канцы 1940-х жук дасягнуў межаў СССР. Першыя яго ачагі на тэрыторыі СССР былі знойдзеныя ў Львоўскай вобласці Украіны ў 1949 г.
Затым у 1953 г. ён з"явіўся адначасова ў Калінінградскай, Валынскай, Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях.Ці не з амерыканскімі дэсантамі ён сюды трапіў? : )
Паводле Вікіпедыі