Якім палітычным мэтам магла служыць расправа над Бябеніным?
Мэтам перадвыбарнага запалохвання незалежных СМІ? Бябенін кіраваў самым рэзкім з іх. Але такіх дзікіх метадаў расправы раней не ўжывалася. Чаму менавіта цяпер?
Яшчэ адна мэта, якую маглі пераследаваць невядомыя забойцы, — нагнятанне напружання напярэдадні выбараў.
На каго падае першае падазрэнне, калі ў аўтарытарнай краіне гіне пры цьмяных абставінах апазіцыйны журналіст?Вядома, на тых, хто пятнаццаць гадоў зачыняў СМІ, біў камеры, садзіў журналістаў. Беларусь мае найгоршыя паказнікі свабоды прэсы ў Еўропе. У дэмакратычных краінах журналістаў не забіваюць па палітычных матывах.
Суіцыд, сыходзячы з таго, што мы ведаем пра Бябеніна і ягоныя апошнія дні, выглядае малаімаверным. На дачу напівацца не едуць аўтамабілем. «Беларускі бальзам» не п’юць асобна, тым больш — мужчыны. «Беларускі бальзам» — гэта з шэрагу стэрэатыпаў пра беларуса. Кшталту
Калі самагубства інсцэнізаванае, то хто тое мог зладзіць? Няўжо нейкая замежная група можа так прывольна дзейнічаць у Беларусі? У гэта цяжка паверыць.
Кіраўнік дзяржавы мусіць узяць расследаванне пад асабісты кантроль. І яно павінна быць празрыстым.Калі гэтая трагедыя — справа тых сілаў, што хочуць стварыць хаос у краіне напярэдадні выбараў, — магчымыя і іншыя здарэнні. У выпадку калі ўсё будуць спісваць на самагубства, гэта развяжа рукі забойцам.
Каментар Рэдакцыі