У Мінску жывуць 270 Каліноўскіх, 450 Міцкевічаў, 20 Багдановічаў і адзін Дабрыдзень

Источник материала:  
01.09.2010 12:28 — Разное
Самае распаўсюджанае прозвішча ў сталіцы — Іваноў.

У картатэцы адрасна-даведачнага бюро ГУУС Мінгарвыканкама каля 7 тысяч яе ўладальнікаў. Услед за Івановымі ідуць Казловы (4700 чалавек), Кавалёвы (4300), Казлоўскія (3900). А замыкаюць пяцёрку лідэраў ўладальнікі прозвішча Новік (3300 чалавек).

Скарбніцу картатэкі адрасна-даведачнага бюро ўпрыгожваюць носьбіты такіх знакамітых прозвішчаў, як Каліноўскі (каля 270 чалавек), Міцкевіч (450), Ваньковіч (35), Багдановіч (20), Гогаль (50), Жыгімонт (150), Радзівіл (больш за 30). Сярод незвычайных прозвішчаў — Добрыдзень (1 чалавек), Спасіба (4), Хлопчык (70), Дзяўчынка (30), Радзіма (80), Сонца (55).

Падзяліцца навіной: 
Мінск-Навіны

←Мост для мышэй каштуе 300

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика