Фядута: Да «кактэйляў Молатава» у расійскай амбасадзе апазіцыя не мае ніякага дачынення

Источник материала:  
31.08.2010 10:17 — Разное

Позна ўвечары ў панядзелак на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску былі закінутыя дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Інцыдэнт для «НН» пракаментаваў Аляксандр Фядута:

«Гэта не першы выпадак, калі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску нешта кідаюць.

Нешта падобнае было і раней і ўлады заўсёды вінавацілі ў такіх інцыдэнтах апазіцыю.

Я перакананы, што да ўчарашняга інцыдэнта беларуская апазіцыя не мае дачынення. Сёння нават самыя антырасейскія сілы ў Беларусі не выкарыстоўваюць падобных метадаў».

***

Нагадаем, што 31 мая 2001 г. на тэрыторыю расійскай амбасады ў сталіцы Беларусі было кінутая выбухоўка. Выбухам была пашкоджаная агароджа, ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт здарыўся за некалькі гадзін да прыбыцця на мінскі саміт кіраўнікоў СНД тагачаснага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Інфармагенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю, што на тэрыторыію амбасады кінулы ручную гранату. Супрацоўнкі дыппрадстаўніцтва цвердзілі пра выкарыстанне двух выбухпакетаў.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што інцыдэнты 2001 і 2010 гг. адбыліся за некалькі месяцаў да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
АП, СП

←Причина не в шашлыке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика