Рэха «грэцкай панікі» дакацілася да Беларусі

Источник материала:  
28.08.2010 14:55 — Разное
У мінскіх крамах услед за расійскай сталіцай падаражала грэчка.

Рэха «грэцкай панікі» дакацілася да Беларусі
У мінскіх крамах раяць купляць грэчку, пакуль танная.

Расію накрыла харчовая паніка — у буйных гарадах з прылаўкаў крамаў знікла грэчка. Перад гэтым яна падаражала ў некалькі разоў. Масквічы і піцерцы прыгадалі часы дэфіцыту ды стаяння ў чэргах. Афіцыйныя асобы адрапартавалі, што так званы «дэфіцыт грэчкі» справакавалі СМІ, якія спекулююць на тэме сушы і неўраджаю. Дасталася і дробнааптовым прадаўцам, якія абяцаюць рост цэнаў і са з’яўленнем ураджаю грэчкі гэтага году. Прадстаўнікі Расійскага зерневага саюза супакоілі, што ўраджай грэчкі сёлета будзе дастатковым для задавальнення патрэбаў унутранага рынку.

Міністэрства эканамічнага развіцця РФ заявіла: дэфіцыт і падаражанне грэчкі — часовая з’ява, звязаная са скарачэннем леташніх запасаў і чаканнем новага ўраджаю.

Рэха «грэцкай панікі» дакацілася і да Беларусі. Што праўда, закранула яно пакуль толькі сталіцу: апытанне чытачоў «НН» з розных куткоў Беларусі паказала, што пра «грэчневую паніку» ў лепшым выпадку чулі па тэлевізары. Найбольш часта людзі адказвалі, што грэчку набываюць рэдка, таму і тэма яе дэфіцыту іх мала абыходзіць. А вось паход па крамах у цэнтры Мінску даў наступную карціну. У невялікіх харчовых крамах грэчкі або няма, або засталося няшмат. Цэны вагаюцца ад 2500 рублёў да 3800, а то і больш. «Бярыце пакуль не падаражала!» — смяюцца прадаўцы ў адной з крамаў на галоўным праспекце. Цана пакунку вагой 800 гр. — 2680 рублёў.

Павевы панікі адчуваюцца на Камароўскім рынку. Амаль ва ўсіх прадаўцоў грэчка расійскага паходжання з выявай генералісімуса Суворава каштуе ад 4100 рублёў. «Падаражала ўся — і нашая, і расійская», — кажа прадавачка. Яе суседка дадае: «І будзе яшчэ цана расці. На наступным тыдні мяняем цэннікі. Дарасце да 6 тысяч, а мо і болей».

Аднак пакупнікоў гэта, выгладае, мала хвалюе. «А хоць да 10 тысяч! Я яе мала купляю», — адрэагавала на перасцярогі прдаўцоў жанчына. Пры жаданні, на Камароўцы аматару грэчкі можна яшчэ знайсці танныя крупы. Напрыклад, беларускую грэчку па 1650 рублёў за 750-грамовы пакунак.

Дырэктар ААТ «Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў» Міхаіл Белашыцкі параіў не спяшацца з высновамі наконт магчымага ажыятажу вакол грэчкі ў Беларусі. «Ураджай яшчэ не сабралі, таму гаварыць пра нешта можна будзе праз тыдзень», — кажа спадар Белашыцкі (па стане на 28 жніўня было ўбрана каля 23% плошчаў — «НН»). Ён адзначыў таксама, што закупачныя цэны на грэчку засталіся ранейшымі. Варта дадаць, што прагнозы на ўраджай грэчкі ў Беларусі сёлета неблагія.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Офис «Белавиа» в Лондоне переехал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика