Прагноз надвор'я на 27 жніўня
26.08.2010 16:09
—
Разное
У бліжэйшыя суткі, 27 жніўня, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор"е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу ў паўднёвых раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Па поўдні прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 15-20 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 23 градусаў.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА