У Гомелі маюць вырабляць плывучыя дачы

Источник материала:  
26.08.2010 09:50 — Разное

У Гомелі маюць вырабляць плывучыя дачы

РУП «Гомельскі суднабудаўнічы суднарамонтны завод» мае намер вырабляць прагулачныя катары, плывучыя дачы, іншыя падобныя судны спецыяльнага прызначэння. Падрабязнасці раскрыў кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Васілец.

— За базавую мадэль ці, інакш, платформу мы прапануем узяць катар даўжынёй 15–16 метраў, максімум да 20 метраў. На яго аснове можна будзе вырабляць, напрыклад, прагулачны катар на два-чатыры чалавекі: абсталяваць навесам, зрабіць каюты. А можна будзе выпускаць плывучую дачу з усімі выгодамі, якія пажадае мець кліент. Бачылі ж такія ў сюжэтах з замежжа? Парыбачыў на адным возеры, потым паплыў на другое, у дарозе прыстаў да берага, пажыў нейкі час, калі захацеў. Можна выпускаць і судна-паром, абсталяванае пляцоўкай для перавозкі аўтамабіля. Такая вось ідэя ўвогуле.

— А куды на зіму такую плывучую дачу можна будзе паставіць? Ці можна будзе на ёй жыць увесь год?

— Ну, увесь год можа і не — уцяпляць жа тады судна трэба. А паставіць на захоўванне яе можна на лодачную станцыю.

— А грамадзяне, як мяркуеце, змогуць адважыцца на набыццё такой вось «дачкі»? Колькі яна, дарэчы, можа каштаваць?

— Чаму б не?! Думаю, будуць купляць судны і фізічныя асобы, прыватнікі. Мяркуем, што кошт плывучай дачы будзе ад 60 тысяч долараў і вышэй — у залежнасці ад запатрабаванняў кліента па яе аздабленні. Так, гэта кошт трох добрых аўтамабіляў. Аднак, па-першае, у нас таксама ёсць нябедныя людзі, па-другое, замежныя аналагі «стартуюць» ад 100 і больш тысяч долараў.

— А дзе прадукцыя яшчэ можа быць запатрабаванай найперш?

— Калі пра рынкі збыту, дык гэта найперш можа быць Украіна, з якой у нас агульная водная артэрыя, Расія. А яшчэ краіны Балтыі. А наконт інвестараў скажу, што зараз цікаўнасць да праекта праявілі дзве кітайскія фірмы.

Дарэчы, у краінах ЕС аб’ём продажу малых суднаў склаў звыш 25 мільярдаў еўра, а колькасць спажыўцоў ацэньваецца ў лічбу каля 48 мільёнаў чалавек. У Расіі штогадовы прырост прагулачных суднаў складае 3–4 тысячы адзінак.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Изнанка коврового узора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика