Качаран падарыў малодшаму сыну Лукашэнкі 400 літраў каньяку
Падчас нядаўняй паездкі ў Армэнію Аляксандар Лукашэнка ня толькі папрысутнічаў на саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы і адведаў даўняга сябра, былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качарана, але і папоўніў стратэгічныя запасы вытрыманага каньячнага сьпірту — да ранейшых больш чым 350 пэрсанальных літраў на Ерэванскім каньячным заводзе дадаў яшчэ 400 літраў на
Днямі малому споўніцца 6 гадоў і, паколькі прыкладацца да сьпіртнога яму яшчэ рана, бакі дамовіліся адкаркаваць бочку ў дзень вясельля Мікалая Аляксандравіча. Міколка забіў корак у бочку, а потым паставіў плёмбу — маўляў, безь ягонага дазволу зьмесьціва не чапаць.
Маецца пэрсанальная, імянная бочка Аляксандра Лукашэнкі. Яна захоўваецца на алеі Шарля Азнавура. Яе аб’ём звыш 350 літраў
Гэта ўжо ня першы стратэгічны запас сям’і Лукашэнкі ў Армэніі. Напачатку
«У цэху вытрымкі Ерэванскага каньячнага заводу маецца пэрсанальная, імянная бочка Аляксандра Лукашэнкі. Яна захоўваецца на алеі Шарля Азнавура, якая ёсьць у цэху вытрымкі. Яе аб’ём звыш 350 літраў, яна запоўненая каньячным сьпіртам, і была падараваная спадару Лукашэнку 26 траўня 2001 году падчас ягонага візыту на завод. Але гэтым разам прэзыдэнт Лукашэнка наведваў ня наш завод, а завод, які належыць Гагіку Царукяну. І там таксама бочку заклалі, наколькі я ведаю, імем сына Лукашэнкі».
Карэспандэнт: «Наколькі разумею, сьпірт элітны, ня просты
Лукашэнка прапанаваў гаспадару прадпрыемства Гагіку Царукяну пабудаваць каньячны завод у Беларусі і вырабляць славуты напой у цэнтры Эўропы. Бізнэсовец ахвотна прыняў прапанову.
Гагік Царукян — асоба ў Армэніі вядомая: заснавальнік канцэрну «Мульты Груп», сябра камісіі па абароне і нацыянальнай бясьпецы Нацыянальнага сходу Армэніі, старшыня партыі «Квітнеючая Армэнія». Але галоўнае, ён, як і Лукашэнка, узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт сваёй краіны.
Дарэчы, на абодвух каньячных прадпрыемствах удакладнілі, што пры жаданьні Аляксандар Лукашэнка ў любы час можа забраць свае стратэгічныя літры. Праўда, мэханізмы транспартаваньня і аплаты падаткаў тлумачыць не ўзяліся: маўляў, іхняя справа — толькі вырабіць і захаваць, а дастаўка ў кампэтэнцыю не ўваходзіць.
Між тым, даставіць такую колькасьць алькаголю ў Беларусь па сабекошце вытворцы ня так проста. Прынамсі, для простых сьмяротных.Стаўкі акцызаў на сьпіртную прадукцыю ўвесь час растуць, традыцыйна ў «мэтах абароны айчынных вытворцаў». Так ад пачатку году акцыз на каньякі, брэндзі, кальвадос, каньячныя напоі ўзрос да 15 тысяч 870 рублёў. Іншымі словамі, на мяжы кожны літар аўтаматычна даражэе больш чым на 5 даляраў. Дзьве лукашэнкаўскія бочкі каньячнага сьпірту фармальна цягнуць на 4 тысячы даляраў «растаможкі». Іншая справа, што пры асаблівым статусе гаспадара прадукцыі могуць быць зробленыя выключэньні.
Аднак нават пры гатоўнасьці разьвітацца з такой сумай існуюць нормы ўвозу, ігнараваньне якіх цягне немалыя штрафы. З улікам нядаўніх паправак у заканадаўства, выкліканых пачаткам дзеяньня Мытнага саюзу, фізычныя асобы могуць увезьці ў Беларусь алькагольных напояў ня болей за 3 літры, уключна зь півам. Калі ад 3 да 5 літраў, то за кожны лішні літар патрэбна даплаціць па 10 эўра. Калі перавесьці разьлікі на амаль 800 літраў армянскага каньяку для сям’і Лукашэнкі, то за мінусам трох легальных літраў (няпоўнагадоваму Міколку ўвозіць алькаголь забаронена) давядзецца заплаціць па 10 эўра за звышнарматыўныя 780–790 літраў. А гэта больш за 10 тысяч даляраў. Так што стратэгічны запас хоць і цешыць сэрца, але адчувальна б’е па кішэні.
svaboda.org