Эксперт: Беларусь паступова ператвараецца ў прахадны двор Еўропы
Афіцыйная статыстыка рэгулярна паведамляе пра рост патоку замежных грамадзян, якія перасякаюць межы Беларусі. Паводле прагнозаў Дзяржпамежкамітэта, выніковая лічба за 2010 можа перавысіць 5 і нават 6 мільёнаў іншаземцаў, якія так ці інакш пабывалі ў краіне. Узнікае законнае пытанне: а дзе, уласна, былі гэтыя людзі і што яны тут рабілі? Тэндэнцыі і асаблівасці беларускага турыстычнага бізнэсу аналізуе рэдактар газеты «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік.
Па дадзеных Дзяржпамежкамітэта, за першае паўгоддзе 2010 было зафіксавана амаль на паўмільёна больш перасячэнняў мяжы замежнікамі, чым за аналагічны перыяд 2009. Тэзіс пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў вельмі зручнай для транзітнага турызму пазіцыі, на «скрыжаванні ўсіх дарог», і гэтым трэба скарыстацца, доўгія гады агучваўся на ўсіх узроўнях, нібы шаманскі заклён. І, мабыць, быў пачуты там, дзе трэба.
Беларусь шырока адкрыла дзверы для транзіту. Але зусім не турыстычнага.Транзіт транзіту не роўны
Цяпер краіна непрыхавана выкарыстоўваецца як легальны перавалачны пункт для грамадзян з азіяцкіх краін СНД, Каўказа,
Цікава, што падчас развагаў аб транзітных магчымасцях краіны перш за ўсё мелі на ўвазе арганізаваныя групы інтэлігентных турыстаў, якія вандруюць на аўтобусе, глядзяць Усходнюю Еўропу, балтыйскія краіны, Украіну, еўрапейскую частку Расіі і, зразумела, з экскурсійнымі мэтамі заязджаюць у Беларусь. Бо, як ні круці, гістарычна і культуралагічна краіна звязаная ў адзіны маршрут са сваімі суседзямі.
Аднак у аспекце «чыстых» экскурсійных транзітных ланцужкоў у Беларусі, па сутнасці, мала што змянілася з часоў СССР і перабудовы. Гэты рынак амаль не развіваецца і якасна амаль не змяняецца. Так,
па адносна новай камбінаванай экскурсійнай праграме «Па слядах ВКЛ», якая прадугледжвае наведванне Літвы і Беларусі, за год у нашай краіне пабывала ўсяго 5 групаў еўрапейскіх пенсіянераў.З прычыны малой колькасці «чыстых» турыстаў яны проста «раствараюцца» ў нашых гарадах і мястэчках. Затое сапраўдны твар масавага беларускага транзітнага «турызму» можна добра разгледзець у мінскім аэрапорце, калі шарэнга беларускіх міліцыянтаў ахоўвае чаргу туркменскіх гастарбайтараў, якія стаяць на транзітную пасадку і рвуцца ў ЕС, — добра, мы ім прапануем зручныя стыкоўкі.
Абсалютна зразумелыя камерцыйныя інтарэсы авіякампаній, якія адкрываюць новыя рэйсы, арыентаваныя на трафік грамадзян з краін «трэцяга свету» на Захад праз Беларусь. Любыя з прысутных у рэгіёне авіякампаній знаходзяцца ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, ды і барты, у асноўным узятыя ў лізінг, не павінны прастойваць.
Сваю выгаду, натуральна, мае аэрапорт — пры ўмове, вядома, калі ён уключае ў цану білета аэрапортны збор. Прычым відавочна, што
Напэўна, нейкія палітычныя, ды і эканамічныя дывідэнды можа атрымаць і дзяржава, напіраючы перад Еўрасаюзам і Захадам на тое, што яна, стоячы на сваім вельмі рызыкоўным усходнім фарпосце на абароне інтарэсаў
Таксама можна дапусціць думку, што, улічваючы цяперашнія калючыя
Відавочна, што турызм, карысць і выгада якога для краіны прызнаецца ўсімі, на 50% залежыць менавіта ад іміджу. Мы скончым вельмі дрэнна, калі будзем мець рэпутацыю выключна транзітнай, «аднаразовай» краіны, гэткага прахаднога двара Еўропы, праз які шныраць, лётаюць і ездзяць цэлыя арміі мігрантаў.
Беларусь і туры «для халасцякоў»
Беларусь, нягледзячы на доўгі перыяд спакою, калі, здаецца і грошай хапала, і разуменне ў грамадстве было, так і не стварыла турпрадукту, прыдатнага для «ўжывання» замежнікамі.
Для гэтага трэба было як мінімум прывесці ў належны выгляд нашугістарычную спадчыну. А яна, нягледзячы на сцверджанні скептыкаў (маўляў, беларускія архітэктурныя помнікі зусім бляднеюць у параўнанні з Еўропай, якая з’яўляецца жывой сярэднявечнай дэкарацыяй), мае абсалютную каштоўнасць. Адзін вялікі былы Віленскі край, уключаючы Гродзеншчыну, калі з розумам і сумленнем узяцца за мясцовыя славутасці, мог бы ператварыцца ў турыстычную цукерку і прынесці немалы прыбытак.
Калі з гонарам гавораць пра ледзь не стэрыльную чысціню нашых вуліц, нядрэнна было б памятаць пра эстэтычны стан, у якім, да прыкладу, знаходзіцца знакаміты Гальшанскі замак. Ён руйнуецца на вачах, яго расцягваюць на цэглу, ён зарастае быллём. А такіх замкаў, палацаў, фальваркаў па краіне
Вядома, даўно неабходна было пабудаваць у Мінску і іншых гарадах добрыя гатэлі турыстычнага класу, якія можна было б прапаноўваць па прымальнай цане. Цяпер пільнасць прадстаўнікоў турбізнэсу, што стогнуць ад недахопу патрэбных гатэляў і неразумення з адміністрацыяй ужо існых, крыху прытупленая праектамі, звязанымі з 2014 годам і чэмпіянатам свету па хакеі, калі прынамсі ў сталіцы з’явіцца адразу некалькі дзясяткаў гатэляў розных катэгорый. Але не будзем забываць, што палітыку ў гэтым пытанні — дзе і што будаваць — беларусам амаль цалкам прадыктавалі азіяцкія інвестары, ды і мясцовыя ўлады не вельмі цырымоніліся, выбіраючы месца для гатэляў. З’яўленне шматлікіх аб’ектаў будзе звязанае з наступнымі стратамі для гістарычнага аблічча сталіцы, і ў будучыні гэта яшчэ не раз нам адгукнецца.
Нарэшце, нам варта было б ствараць гатовыя маршруты па Беларусі і крэатыўна (у нашым выпадку, відаць, з самаіроніяй) прасоўваць іх на замежных рынках — разам з шырокай рэкламай краіны як адэкватнай турыстычнай атракцыі. Прычым маршруты розныя — звязаныя з актыўным, экскурсійным, экалагічным і іншым турызмам.
Нічога гэтага мы да сёння не зрабілі.
Зрэшты, імідж краіны і характар уязнога турызму ўжо сфармаваўся неяк сам сабой. Ад экскурсантаў, напрыклад, немагчыма схаваць, што савецкае мінулае нам значна бліжэйшае і даражэйшае, чым больш старыя гістарычныя перыяды. Турысты ўспрымаюць Беларусь як бяспечны і мадэрнізаваны, але ўсё ж «запаведнік сацыялізму».
І, чаго там хаваць,
за Мінскам і іншымі беларускімі гарадамі ўжо замацаваўся імідж еўрапейскіх «завуголляў», куды арганізуюцца так званыя туры для халасцякоў.Безумоўна, ёсць такія «ўязныя» патокі і ў Маскве, і ў Кіеве, не кажучы пра Прагу, Амстэрдам або Парыж. Але пры адсутнасці нармальнага турызму мы рызыкуем у будучыні здабыць тут пальму першынства.
Арганізаваныя групы турэцкіх халасцякоў, італьянскія «індывідуалы» — вось дзе сёння размяшчаецца рэальная турындустрыя, праўда, з прыстаўкай «сэкс».І гэта ні для кога не сакрэт, і нікога гэта не непакоіць — гэтак жа, як своеасаблівае выкарыстанне нашых транзітных магчымасцяў або развалены Гальшанскі замак.
А колькасць рэальных турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь, у адрозненне ад вялікай колькасці іншаземцаў, што проста перасякаюць мяжу, не змяняецца ўжо шмат гадоў — каля 100 тысяч. Рост у некалькі тысяч турыстаў абвяшчаецца перамогай. Прычым трэба мець на ўвазе, што за апошнія гады катастрафічным чынам зменшылася колькасць палякаў, літоўцаў, украінцаў, грамадзян заходнееўрапейскіх дзяржаваў, якія наведалі Беларусь з турыстычнымі мэтамі. Напрыклад, лік польскіх, літоўскіх і нават украінскіх турыстаў ідзе літаральна на сотні, што абсалютна ненармальна — гэта ж трэба было да такога давесці адносіны з найбліжэйшымі суседзямі! Затое адчувальна выраслі патокі расійцаў — дзясяткі тысяч — у асноўным масквічоў, у якіх шмат грошай і якім, па вялікім рахунку, усё роўна куды ехаць. А тут — блізка, зручна, чыста, нядорага і ўсе гавораць
zautra.by