Плацкартны вагон: ці ёсць у яго будучыня?
Розніца паміж новым і старым вагонам у наяўнасці лесвіцы з першай на другую паліцу, напаўзакрытасці купэ, наяўнасці кандыцыянера і душа ў адной з прыбіральняў, а таксама электронным табло з інфармацыяй. Хутка вагон пойдзе у серыйны выпуск, а пакуль што нам давядзецца працягваць ездзіць у «класічнай плацкарце».
Некаторыя называюць плацкарт савецкім перажыткам. Іншыя ж лічаць плацкарту «добрай вынаходкай». Само слова плацкарта ў перакладзе з нямецкай абазначае «картку, што дазваляе займаць пранумараванае месца ў вагоне». У Беларускай чыгунцы так называюць танныя спальныя вагоны.
Плюс у плацкарты — цана. Для таго і вынайшлі ў савецкія часы звыклую нам канструкцыю — каб сярэдні грамадзянін без лішняга камфорту, але зручна мог даехаць куды яму патрэбна. Штука плацкарта ў тым, што месцы можна выкарыстоўваць як спальныя і сядзячыя адначасова.
Іншы плюс, па словах аматараў плацкарты, у свабодным прытоку паветра. Калі ваш сусед па купэ будзе есці курыцу, ці яшчэ штосьці з моцным пахам, уратавацца будзе складана — маленькае памяшканне хутка прасякаецца пахамі. У плацкарце ж усё адбываецца
Мінусы
Затое чалавек застаецца ўвесь час на відне.
Наступны мінус датычыць як плацкартных, так і купэйных вагонаў: у цягніках савецкага тыпу была нікудышная сістэма кандыцыянавання, а засаўкі на вокнах працавалі туга. Вагоны Беларускай чыгункі выгадна розняцца ад украінскіх і расейскіх — дагледжаныя і акуратныя, і дзіркі ў даху ў нашых цягніках не сустракаюцца. Але з вокнамі сітуацыя дагэтуль не радасная.
А ці трэба нам плацкарта?
Упершыню спрэчка пра запатрабаванасць плацкартнага вагона разгарэлася ў 2003 годзе, калі Уладзімір Якунін, кіраўнік Расейскай чыгункі, выказаў меркаванне, што далей карыстацца гэтым перажыткам савецкага часу немэтазгодна.
Галоўнай прапановай Якуніна было замяніць плацкартныя вагоны на кушэткавыя, якімі карыстаюцца ў Еўропе. Розняцца яны ад плацкартных тым, што замест чатырох «купэйных» полак маюць шэсць, а бакавых не маюць увогуле. Пасажыр у іх заўжды знаходзіцца ў ляжачым стане. У Еўропе такія вагоны выкарыстоўваюцца для начных пераездаў, і разлічана, што пасажыр у іх спіць. А калі дарога не ўкладаецца ў адну ноч, то зранку можа перасесці ў цягнік іншага тыпу. Але такая сістэма нязручная для вялікіх адлегласцяў Еўразіі, таму плацкарт, мусіць, не знікне.
Новыя купэйныя вагоны, што паявіліся на беларускіх маршрутах, рэзка ўзнялі планку камфортнасці. Чарга за новым плацкартам.
***
Парады тым, хто едзе ў плацкарце
1. Імкніцеся ўзяць ніжнюю паліцу. Дах вагона праграваецца вельмі хутка, а набліжанасць да кандыцыянера не дасць вам нічога.
2. Папрасіце ў касах білет у новы вагон. Касіркі ведаюць, які з вагонаў новы, і з задавальненнем дапамагаюць.
3. Трымайце дакументы ў торбе, а торбу — у куфры пад ложкам. Тое самае рэкамендуецца рабіць з абуткам, асабліва ноччу.
4. Не забывайцеся, што вы маеце законнае права не слухаць радыё і што вы можаце патрабаваць уключыць кандыцыянер.
Юрась Ускоў