Дэмакратычныя актывісты правялі у Гомелі акцыю супраць Указу №60
14.08.2010
—
Разное

Акцыя цягнулася больш за гадзіну і выклікала інтарэс як з боку праваахоўных органаў, так і звычайных грамаздян. Было распаўсюджана некалькі соцень улётак.
Як паведаміў адзін з лідэраў Моладзі БНФ г.Гомеля Павал Прывалаў, акцыя была разьлічана на людзей, якія пастаянна карыстаюцца інтэрнэтам.
«Мы расказалі аб асаблівасцях новага закону, аб тым, што спецслужбы будуць мець магчымасьць чытаць прыватную перапіску, - гаворыць Прывалаў. – Нас сустракалі з вялікім зацікаўленнем, бралі ўлёткі на распаўсюд . Мы збіраемся працягваць падобныя акцыі, пакуль нас не пачуе ўлада.
Крынiца: Народная Воля