Украінскі пісьменнік Андруховіч: «Нас акупавалі знутры»

Источник материала:  
13.08.2010 11:16 — Разное
Ва Украіне час павярнуў назад: усяго праз 6 месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў ад дэмакратычнага прарыву ў краіне не засталося і следу.

Украінскі паэт, празаік, перакладчык, эсэіст Юры Андруховіч кажа аб «унутранай акупацыі» сваёй краіны і звяртаецца з заклікам да Еўропы. Яго артыкул публікуе Frankfurter Allgemeine Zeitung.

«Сённяшняя Украіна ўяўляе сабой змястоўнае навучальны дапаможнік на тэму «Нетрываласць дэмакратыі, або Як нас зноў вядуць да дыктатуры», — піша Андруховіч.

Як адзначае віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі украінскіх пісьменнікаў, сёння ў краіне гаворка ідзе пра рэванш. Чалавек, які ўвасабляе сабой «абразу 2004 году», наталяецца помстай у поўнай меры. З прычыны, што Януковіч набраў у другім туры ўсяго 49% галасоў выбаршчыкаў, «наіўным» украінцам, як называе пісьменнік свой народ і сябе самога, здавалася, што новы прэзідэнт будзе гэтак жа няздольны ўвасабляць рашэнні ў жыццё, як і яго папярэднік.

Аднак на справе аказалася, што Канстытуцыя — не такая ўжо недатыкальная, а вызначальным фактарам для рэалізацыі рашэнняў з’яўляецца колькасць «сваіх» суддзяў у Канстытуцыйным судзе.

«Ужо да сярэдзіны сакавіка новаабраны прэзідэнт нечакана засяродзіў у руках усю ўладу і развярнуў краіну на 180 градусаў, — працягвае аўтар. — Сёння ён мае большасць у парламенце, неабходную яму для рэалізацыі загадаў і ігнаравання апазіцыі». У якасці прыкладу пісьменнік прыводзіць начное галасаванне аб асновах замежнай палітыкі. З 420 прапановаў апазіцыі ніводнае не было ўлічанае.

Пры гэтым Канстытуцыйны суд — не адзіная падкантрольная прэзідэнту інстанцыя. «Мне не вядома ніводнага больш-менш свежага выпадку, калі якое-небудзь судовае рашэнне было б прынятае на карысць апазіцыі», — адзначае Юры Андруховіч.

Украінцы адвыклі ад таго, што мірныя дэманстрацыі разганяюць сілай праз тое, што людзі нясуць «не тыя сцягі і лозунгі». «Але больш за ўсё здзіўляе нават не маланкавая ўзурпацыя ўлады, а імклівае вяртанне страху», —

піша аўтар, дадаючы, што больш за ўсё ён баіцца, што на змену страху прыйдзе апатыя. Дзе тая Украіна, што грукала ў дзверы Еўропы і на якую ўскладаліся надзеі, задаецца ён пытаннем.

Усё часцей цяпер можна пачуць пра «прафілактычныя гутаркі» з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці, пра ненавязлівыя — пакуль — спробы вербавання і запалохвання, а таксама пра «спісы лаяльных».

Так ці інакш, заўважае пісьменнік, можна назіраць ператварэнне Службы бяспекі Украіны ў палітычнага цэрбера, а дзяржавы — у паліцэйскі рэжым. «Мы вярнуліся ў мінулае, часам узнікае адчуванне, што за акном зноў 1970-я гады».

І нічога новага ў гэтым няма, упэўнены аўтар. Штосьці падобнае можна назіраць у пуцінскай Расіі — невыпадкова Віктар Януковіч ужо загаварыў аб «суверэннай украінскай дэмакратыі», у якой Партыі рэгіёнаў адводзіцца роля мясцовага варыянту «Адзінай Расіі».

«Адно незразумела: навошта рэжыму Януковіча патрэбная Еўропа?

Навошта ўсе гэтыя гульні ў інтэграцыю і нязменная еўрарыторыка? Ці ж гаворка ідзе аб узаемадзеянні з банкамі, пра звыклы адпачынак на Сардыніі, у Монтэ-Карла або ў французскіх Альпах?» — працягвае аўтар. У сувязі з гэтым пісьменнік звяртаецца да еўрапейскіх палітыкаў з заклікам не спускаць вачэй з яго краіны, бо «ўкраінскім уладам яшчэ важна тое, што вы пра іх думаеце».

Ва Украіне ўжо з’явіўся новы тэрмін — «унутраная акупацыя». «Нас акупавалі знутры з дапамогай прэзідэнцкіх выбараў і парламенцкіх махінацый. Наша будучыня бачыцца мне ў бязрадасных фарбах», — піша аўтар, не страчваючы пры гэтым надзеі. «Проста не можа быць, каб такая анахранічная сістэма, якая выйшла са спадчыны Сталіна, перамагла ў працяглай гістарычнай перспектыве. Уся мая надзея грунтуецца на гэтым небясспрэчным перакананні. Або на тым, што ад яго яшчэ застаецца сёння».

Амерыканскія арганізацыі раскрытыкавалі Януковіча

Найбліжэйшымі днямі International Republican Institute і National Democratic Institute — арганізацыі, якія прадстаўляюць асноўныя палітычныя партыі ЗША, распаўсюдзяць сумесную заяву з крытыкай у адрас прэзідэнта Украіны Януковіча. Арганізацыі маюць намер папракнуць украінскага лідэра ў згортванні дэмакратыі, дасягнутайх пасля «памаранчавай рэвалюцыі».

У тэксце заявы галоўная ўвага надаецца закону аб выбарах, падпісанаму Януковічам 27 ліпеня. «Гэты закон несправядліва змяншае шанцы апазіцыйных партый на перамогу на найбліжэйшых выбарах у абласныя заканадаўчыя органы, прызначаныя на 31 кастрычніка», — гаворыцца ў заяве. Закон забараняе ўдзел у выбарах выбарчых блокаў і партый, зарэгістраваных менш за год таму. Абмежаванні «выглядаюць нерацыянальнымі, зважаючы на прынцыпы, устаноўленыя Канстытуцыяй Украіны, а таксама міжнароднымі абавязальніцтвамі, якія ўзяла на сябе Украіна», — гаворыцца ў дакуменце.

Падзяліцца навіной: 
Пераклала КаМ

←Александр Лукашенко поздравил Фиделя Кастро с днем рождения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика