Сёння дзень нараджэння Фідэля Кастра

Источник материала:  
13.08.2010 09:44 — Разное
Кубінскаму правадыру споўнілася 84 гады.

Фідэля Кастра з днём нараджэння павіншаваў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Дзякуючы Вашай дружалюбнай палітыцы беларуска-кубінскія адносіны прадаўжаюць паглыбляцца, а правераная часам дружба паміж народамі нашых краін — умацоўвацца», — адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі з Кубай будзе і ў далейшым садзейнічаць росту дабрабыту беларусаў і кубінцаў.

Падзяліцца навіной: 
nn.by
←КГБ отправил госконтроль в нокаут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика