Штогод у Беларусі рэгіструецца да 30 небяспечных з'яў надвор'я
Паводле яго слоў, сумарны ўрон ад такіх з’яў дасягае некалькіх дзесяткаў, часам і соцень мільярдаў беларускіх рублёў.
Як паведаміў спецыяліст, большасць небяспечных з’яў носіць лакальны характар. Аднак такія з’явы, як замаразкі, моцны вецер, моцныя дажджы, моцныя снегапады, надзвычайная пажарная небяспека, у асобныя гады ахопліваюць значную частку тэрыторыі Беларусі. Прыкладна 80% усіх выпадкаў небяспечных з’яў надвор’я прыпадае на цёплы час года.
Паводле слоў Рабава, найбольш уразлівыя да небяспечных гідраметэаралагічных з’яў такія галіны эканомікі, як
Як паведаміла дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук, сёлета быў прыняты план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, выкліканых неспрыяльнымі або небяспечнымі гідраметэаралагічнымі з’явамі. На сёння план мерапрыемстваў дазваляе каардынаваць намаганні Мінлясгасу, Мінсельгасхарчу, МНС па змякчэнні і мінімізацыі наступстваў анамальнай гарачыні, вялікіх ападкаў і г.д.
БелаПАН