Субтрапічнае паветра яшчэ на тыдзень

Источник материала:  
09.08.2010 15:27 — Разное
Гэтае лета акажацца самым спякотным за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Першая дэкада жніўня дала новы тэмпературны рэкорд — 38,9 градусаў вышэй за нуль у Гомелі 8 жніўня.

Субтрапічнае паветра яшчэ на тыдзень

Такім чынам, пабіты рэкорд, устаноўлены амаль 64 гады таму, — 38 градусаў 20 жніўня 1946 года ў Васілевічах (Гомельская вобласць).

Аднак рубяжу 40 градусаў слупок так і не дасягнуў. Хоць прагнозы тое абяцалі для Гомельшчыны. Можа, тое здарыцца ў наступныя выходныя? У другой палове гэтага тыдня вятры з поўдня адціснуць атлантычны цыклон, і над Беларуссю каторы раз за гэтае лета запануе гарачае субтрапічнае паветра.

Ужо ў чацвер, 12 жніўня, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 26–32 градусы вышэй за нуль, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да плюс 35–37 градусаў.

Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 15 да плюс 24 градусаў, а днём у пятніцу 13 жніўня — ад 29 да 34 градусаў вышэй за нуль. Па ўсходзе Беларусі чакаецца плюс 35–37 градусаў. Толькі месцамі субтрапічную парнасць асвяжаць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

У выхадныя дзённая тэмпература зноў дасягне рэкордна высокіх значэнняў — плюс 30–36 градусаў, па ўсходзе — да плюс 37–39 градусаў.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←«Выбар паміж Лукашэнкам і расейскім кандыдатам прыкладны такі ж самы, як паміж куляй і пятлёй»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика