Капрызы надвор'я ў Беларусі: сьпякота, вецер і град
09.08.2010
—
Разное

Акрамя гэтага, ад ветру ў мінулую нядзелю пацярпела больш за 240 населеных пунктаў у 22 раёнах. Ветрам пашкоджаныя дахі амаль 400 жылых дамоў, 25 будынкаў сацыяльна-бытавога прызначэньня, 9 вытворчых будынкаў, больш за 500 сельскагаспадарчых пабудоў.
"У Бабруйску, у выніку моцнага ветру, дрэва ўпала на машыну, у якой знаходзіўся кіроўца. Загінуў мужчына 1961 года нараджэньня", -- паведамілі Інтэрфаксу ў МНС.
Парывы ветру ў мінулую нядзелю ў Беларусі дасягалі 24 мэтраў за сэкунду, у некаторых раёнах ішоў моцны град, памерам з курынае яйка.
А тым часам у Гомелі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд тэмпэратуры для жніўня – 38,9 градуса.
Асаблівая сьпёка назіраецца на ўсходзе краіны. Цяперашняе лета стала самым сьпякотным у Беларусі за 100 гадоў мэтэаназіраньняў.
Крынiца: Радыё Свабода