Да +39°C: у найбліжэйшыя трое сутак у Беларусі захаваецца спёка

Источник материала:  
04.08.2010 14:01 — Разное

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 5 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Па захадзе месцамі дажджы моцныя. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пра навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—24°С, днём 30—34°С, па ўсходзе 35—38°С; у паўночна-заходніх раёнах ноччу 16—18°С, днём 26—29°С.

У Мінску 5 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C, днём 31—33°C.

У наступныя двое сутак, 6—7 жніўня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 6 жніўня месцамі па заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 18—23°С, днём 31—37°С, па ўсходзе 38—39°С.

7 жніўня ў паўднёва-заходніх раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—23°С,

днём 32—37°С, па ўсходзе 38—39°С, па паўднёвым захадзе каля 30°С.

У Мінску 6 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, днём без істотных ападкаў. Вецер паўдёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C,

днём 35—36°C.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Пра Някляева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика