Быў месяц жнівень
90 гадоў таму адбыўся «Цуд на Вісле» — разгром чырвонай арміі пад камандаваннем Тухачэўскага, якая дайшла да Варшавы.
30 гадоў таму пачаўся страйк на суднаверфі імя Леніна ў Гданьску, да якога далучыліся докеры Шчэціна. 31 жніўня страйк скончыўся пагадненнем з камуністычным урадам Польшчы аб стварэнні незалежнага прафсаюза «Салідарнасць». А ў выніку — разбурэннем ўсёй камуністычнай сістэмы. (У жніўні 1991 праваліцца камуністычны путч у Маскве, распадзецца СССР, будзе абвешчана незалежнасць Беларусі — адзінаццаць гадоў мізэрная дыстанцыя для гісторыі.)
Зразумела, прывязка гістарычных падзей да пэўных месяцаў — рэч даволі ўмоўная, як і сам падзел часу на гады, месяцы і дня. Хоць наўрад ці можна ўявіць «Цуд над Віслай», калі з лепшага боку паказала сябе польская кавалерыя,
Любая падзея, зразумела, мае свой пачатак і працяг.
У снежні
«Не бойцеся!»
Сёлета ў красавіку ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінула значная частка дзяржаўнай польскай эліты, улучна з прэзідэнтам Лехам Качынскім і яго жонкай Марыяй. Асаблівы трагізм катастрофы палягае ў тым, што польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб ушанаваць памяць расстраляных НКВД у красавіку 1940 польскіх афіцэраў. Жыццё прынамсі трох загінулых пасажыраў з
Але перш, чым сказаць некалькі словаў пра гэтых людзей — яшчэ адно адступленне.
Незадоўга да катастрофы пад Смаленскам, падчас жалобнай цырымоніі ў Катыні з удзелам польскага і расійскага прэмьераў, Уладзімір Пуцін, аддаючы даніну памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій, між іншым, згадаў расійскіх чырвонаармейцаў, загінулых у
І хай не падасца дзіўным, што не толькі цяжкое матэрыяльнае становішча польскіх рабочых, але і тое «замоўчванне», а на самай справе — затыканне ратоў і папраўчыя лагеры для тых, хто ў Польшчы пры камуністах асмельваўся адкрыта гаварыць пра Катынь, татальная мана афіцыйных СМІ, спрычыніліся да жнівеньскіх страйкаў у
Адказам на хлусню ўладаў і цынізм камуністычнага грамадства стала «Салідарнасць» — прафсаюзны рух, які грунтаваўся на маральных хрысціянскіх каштоўнасцях. Пра іх здолеў нагадаць усім палякам Папа Ян Павел другі ў
21 пастулат
Ля брамы Гданьскай суднаверфі ў дні страйка была выстаўлена самаробная шыльда, на якой быў напісаны чырвонай фарбай 21 пастулат (патрабаванне) Міжзаводскага страйкавага камітэта — МКС. Першыя пяць пастулатаў мелі палітычны характар:
1. Легалізацыя прафсаюзаў, незалежных ад партыі і працадаўцаў.
2. Забеспячэнне права на страйк.
3. Датрыманне гарантаваных Канстытуцыяй ПНР свабоды слова, друку і публікацый.
4. Аднаўленне ў правах усіх звольненых з працы за ўдзел у страйках 1970 і 1976 гг., а таксама студэнтаў, адлічаных з навучальных установаў за свае перакананні.
5. Апублікаванне ў СМІ інфармацыі пра стварэнне МКС, а таксама апублікаванне яго патрабаванняў.
У астатніх пунктах выказваліся патрабаванні істотна падвысіць заробкі рабочых, увязаць тарыфы з кваліфікацыяй работнікаў, а не з нейкімі іншымі крытэрамі, падвысіць зарплату настаўнікаў, медычных работнікаў, паляпшыць сацыяльнае становішча пенсіянераў, жанчын, іншых катэгорый насельніцтва.
Тыя патрабаванні (шыльда са спісам у 2003 годзе занесена ў спіс гістарычных матэрыяльных помнікаў ЮНЕСКА) напісалі ад рукі Аркадыюш Рыбіцкі і Мацей Грывачэўскі.
Дэпутат польскага Сойма ад Грамадзянскай платформы (РО) Аркадыюш Рыбіцкі. У маладосці ён быў сярод тых студэнтаў, што пісалі на сценах: «Не забудзем Катыні!» У 1976 годзе ён удзельнічаў у пратэсце рабочых у Радаме, быў сябром падпольнага Камітэта абароны рабочых (KOR). У Гданьскім універсітэце ён стварыў студэнцкую «Салідарнасць».
13 снежня 1981, пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы генералам Ярузельскім, яго інтэрнавалі разам з многімі іншымі дзеячамі «Салідарнасці». У
У
«Матухна Кураж»
«Матухнай Кураж» польскай «Салідарнасці назваў Ганну Валентыновіч вядомы англійскі гісторык Цімаці Гартан Эш. Уласна, яе звальненне адміністрацыяй верфі 9 жніўня 1980 стала падставай для забастоўкі. Дзеяч незалежнага прафсаюза Богдан Барусевіч (цяпер ён спікер сената Польшчы) арганізаваў акцыю пратэсту на прадпрыемстве. Калі дырэктар заклікаў мітынгуючых рабочых да перамоваў, яны заявілі, што не пачнуць іх, пакуль не вернецца іх звольненая калега. Яны сталі скандзіраваць:«
Пані Ганна нарадзілася ў Роўне ва Украіне. Пасля вайны яна прыехала ў Гданьск, дзе ўладкавалася на верфь. Рана страціла мужа, дзяцей у яе не было. У
На пачатку
Нядаўна стала вядома, што ў 1980 годзе польская служба бяспекі (аналаг савецкага КГБ) неаднойчы падкідвала Валентыновіч «дакументы», у якіх дыскрэдытаваўся Валэнса.
У «Салідарнасці» былі розныя людзі. Іх прывялі ў незалежны прафсаюз розныя шляхі. Жыццёвы шлях гэтых людзей пасля падзення камунізму таксама склаўся зусім
Але ўсё гэта ніякім чынам не закрэслівае таго, што зрабілі дзеячы «Салідарнасці» у
Віталь Тарас