Чачэнскі позірк
30.07.2010
—
Разное
![Чачэнскі позірк](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1280493962438471.jpg)
Слова «Чачня» ва ўсіх на слыху. Яно ўвесь час мільгае ў навінах, аналітычных праграмах і дыскусіях. Аднак, як і за савецкім часам, пра Чачню мы ведаем толькі тое, што нам жадаюць паведаміць. Рэальнае жыццё ў гэтым краі, зачыненым для чужых вачэй, для большасці з нас застаецца загадкай.
Дзве беларускія журналісткі (аўтарка фільму Ганна Бадзяка і відэааператарка «НН» Таццяна Гаўрыльчык) выправіліся ў Чачню, каб на свае вочы пабачыць тое, што не паказваюць па тэлебачанні. Яны праходзілі праверкі на блокпастах, уздымаліся ў горы, сустракаліся з уцекачамі. Гэты фільм — іх позірк на жыццё звычайных людзей у гэтым шматпакутным краі:
Назва фільма: «Чачэнскі позірк». Працягласць – 11 хв. Аўтарка фільму – беларуская журналістка Ганна Бадзяка, аператарка – Таццяна Гаўрыльчык («Наша Ніва»). Журналіст «НН» Алесь Кудрыцкі дапамагаў з рэжысурай фільма.Крынiца: Наша Ніва