Сёння судзяць затрыманых 27 ліпеня

Источник материала:  
28.07.2010 — Разное
Сёння судзяць затрыманых 27 ліпеняУ судзе Савецкага раёна Мінска пачалі судзіць затрыманых удзельнікаў акцыі 27 ліпеня.

Нагадаем, 27 ліпеня супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёна Мінска затрымалі чатырох актывістаў дэмакратычнага руху.

  У 6 гадзін вечара некалькі дзесяткаў чалавек сабраліся каля помніка Якубу Коласу. Пасля таго як маладыя людзі прачыталі вершы паэта і ўсклалі кветкі, яны пайшлі праспектам Незалежнасці ў бок сквера Янкі Купалы.

Міліцыянты адразу кінуліся разганяць калону. У машыну трапілі некалькі чалавек, сярод якіх Вячаслаў Сіўчык, Мікола Дземідзенка, Андрэй Кім, Сяргей Анянькоў, Кацярына Давыдзік.

Да суддзі Іны Лаўковай завялі актывістку руху "Моладзь БНФ" Касю Давыдзік. Дзяўчына падчас затрымання мела пры сабе белую ружу і назірала за працэсам затрымання.

Суд над астатнімі удзельнікамі акцыі, а таксама Андрэем Кімам і Вячаславам Сіўчыкам перанеслі на 5 жніўня.

Крынiца: Народная Воля

←Пад парасонам мы працягваем абпальвацца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика