Вердыкт па касацыйных скаргах прыгавораных да смяротнай кары двух жыхароў Гродна адкладваецца
28.07.2010
—
Разное
Па паведамленні памочніка старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Рудзенка, прынята рашэнне прадоўжыць вывучэнне матэрыялаў справы на месяц. Пасяджэнне суда па гэтай справе можа адбыцца арыенціровачна ў пачатку верасня.Нагадаем, прыгавор па справе аб забойстве трох чалавек 14 кастрычніка 2009 года быў абвешчаны ў абласным судзе 14 мая 2010 года. Злачынства было ўчынена ноччу ў кватэры 2-га корпуса дома № 8 па вуліцы Кабяка ў Гродне. Там пажарныя, якія прыбылі ліквідаваць узгаранне, знайшлі трупы 65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовай нявесткі і яе 52-гадовай знаёмай. Знік сын маладой жанчыны — пяцікласнік.
Следства ўстанавіла, што 28-гадовы і 29-гадовы раней судзімыя жыхары Гродна з'явіліся ў кватэры позна ўвечары 13 кастрычніка пад маркай сумеснага распівання спіртных напояў, маючы намер завалодаць маёмасцю гаспадароў. Прыблізна а 2-й гадзіне 14 кастрычніка яны пасварыліся з гаспадарамі, кухонным нажом забілі пенсіянера. Затым злачынцы забілі і жанчын, школьніку прыгразілі забойствам у выпадку, калі ён камусьці раскажа пра ўбачанае. Пасля гэтага падпалілі кватэру і ўцяклі, прыхапіўшы з сабой камп'ютэр, іншыя рэчы і дзіця.
Спрабуючы ад'ехаць далей ад Гродна, злачынцы спынілі таксі і прапанавалі вадзіцелю адвезці іх у Мінск або Маскву, маючы намер разлічыцца з ім выкрадзеным камп'ютэрам. Атрымаўшы адмову, прыгразілі забіць і нават спрабавалі ўдарыць яго нажом, аднак лёгкапараненаму таксісту ўдалося ўцячы.
Абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групай асоб), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне малалетняга групай асоб), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэкса.
Касацыйныя скаргі ў Вярхоўны суд былі пададзены ў канцы мая.

Крынiца: Народная Воля