На Віцебшчыне ўводзіцца забарона на наведванне лесу

Источник материала:  
27.07.2010 12:14 — Разное
У Віцебскай вобласьці з-за пагрозы пажараў лясы масава закрываюцца ад наведнікаў

Пра гэта БелТА паведаміў в. а. начальніка аддзела аховы і абароны лесу, паляваньня і паляўнічага турызму Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб"яднаньня Аляксей Шапашнікаў.

На сёньняшні дзень у сувязі з высокай пажаранебясьпечнай сытуацыяй ўведзеная забарона на наведваньне лясоў у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Полацкім раёнах. Такое ж рашэньне рыхтуецца і ў Шумілінскім, Ушацкім, Талачынскім, Сеньненскім, Аршанскім, Лепельскім раёнах. Плянуецца, што яно будзе прынятае на працягу бліжэйшых дзён.

У цэлым сытуацыя з ляснымі пажарамі ў цяперашні час застаецца падкантрольнай, хоць па паўночным захадзе вобласьці адзначаецца сярэдняя пажаранебясьпечнасьць, а па паўднёва-ўсходніх рэгіёнах – высокая.

Усяго з пачатку вясенне-летняга сэзону ў Віцебскай вобласьці адбыўся 21 лясны пажар на плошчы 15 га, пры гэтым дзевяць з іх здарыліся за мінулыя тры дні.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика