Алег Сурган на свабодзе
27.07.2010
—
Разное

Алега Сургана сустракалі яго паплечнікі: лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінкевіч, каардынатарка па рэгіёнах Наста Машчава і сваякі.
Алег Сурган выйшаў на волю з воклічам "Жыве Беларусь!".
Яго паплечнікі назвалі сімвалічным вызваленне палітвязня ў дзень Незалежнасці, калі па ўсёй краіне вывешваюцца нацыянальныя сцягі і адвыбываюцца пікеты насупраць будынка Расійскай амбасады з патрабаваннем спыніць расійскую экспансію і супраць суверэнітэту краіны . Гучаць лозунгі за далучэнне Беларусі да краін Еўразвязу.
Крынiца: Народная Воля