У найбліжэйшыя дні - моцныя дажджы, навальніцы і ўзмацненне ветру

Источник материала:  
26.07.2010 13:11 — Разное

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 27 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор"е. Ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—22°С

, днём ад 21°С па паўднёвым захадзе да 34°С па ўсходзе.

У Мінску 27 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—20°C,

днём 27—29°C.

У наступныя двое сутак, 28 і 29 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор"е. 28 ліпеня ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—21°С,

днём 22—29°С, ва ўсходніх раёнах 30—33°С, па захадзе краіны 19—21°С.

29 ліпеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13—20°С, днём 18—25°С, па паўночным усходзе да 29°С.

У Мінску 28 ліпеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём месцамі моцны дождж. Днём навальніца. Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с, днём пры навальніцы парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—19°C, днём 26—28°C.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Эквадор принял закон, легализующий национализацию месторождений нефти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика