Украінскі пісьменнік Андруховіч выступае за аддзяленне Крыму і Данбасу
Вядомы ўкраінскі пісьменнік Юрый Андруховіч выступае за аддзяленне Крыму і Данбасу ад Украіны.
«Калі яшчэ раптам здарыцца такі цуд, што ва Украіне зноў перамогуць, умоўна кажучы, «аранжавыя», то трэба будзе даць магчымасць Крыму і Данбасу аддзяліцца. Цяпер яны гэтага не зробяць, таму што сёння іх людзі сядзяць ля ўлады ў Кіеве», — сказаў пісьменнік у інтэрв’ю УНІАН.
Пісьменнік патлумачыў, што лічыць гэтыя рэгіёны «палітычна іншай нацыяй». «Я не закранаю этнічныя моманты, толькі палітычныя. Дык вось — палітычна гэта частка расійскай нацыі», — лічыць Андруховіч.«Я не хачу сказаць, што ўсе пагалоўна там такія, але той украінскай меншасці, што там ёсць, прасцей прапанаваць эміграцыю сюды, таму што яны і так там загнаныя ў кут, пастаянна пераследуюцца, не могуць рэалізаваць ніводнага праекту», — тлумачыць пісьменнік.
«Там апрыёры агрэсіўна заблакаваны любы ўкраінскі рух, і заблакаваны не ў выніку
— лічыць Андруховіч.
Па яго словах, усе спробы Кіева перамагчы гэта непрыманне праваліліся, асабліва праз палітыку прэзідэнта Віктара Юшчанкі.
У той жа час ён лічыць Юшчанку «самай кампраміснай фігурай у гісторыі», якой проста не далі працаваць, ператварыўшы ў «фашыста і нацыка».
«Думаю, мы пастаянна цешым сябе ілюзіяй тэрытарыяльнай цэласнасці, якой так і няма», — заўважае пісьменнік.
«Я б не адмаўляўся ад такога праекту і не рабіў увогуле гэтую праклятую цэласнасць нейкай догмаю. Навошта трымацца за тое, што ў рэчаіснасці нас знішчае і губіць?» — пытаецца ён.
Разам з тым, Андруховіч адзначыў, што не верыць у вяртанне «аранжавых» да ўлады, а значыць, і ў аддзяленне Крыму і Данбасу.
life.pravda.com.ua