Індусы не навучаць беларусаў перажыць спёку

Источник материала:  
23.07.2010 16:24 — Разное
«Ніякіх адмысловых сродкаў тамашнія жыхары не ўжываюць», — кажа ксёндз Юры Барок з Глыбокага, які працаваў місіянерам у Зімбабвэ ды Індыі.

Клімат у Афрыцы спрыяльны, амаль заўсёды +35–37, але сухасць паветра большая — спёка пераносіцца лягчэй.

Па словах святара, на поўдні Індыі тэмпература ў цяні сягае за 42 градусы, гэта сапраўднае пекла. Мясцовыя жыхары не ратуюцца ад гарачыні спецыяльнымі метадамі. Людзі хаваюцца ў цень, менш працуюць, больш адпачываюць. Хто там нараджаецца, зусім інакш успрымае гарачыню, для іх гэта робіцца нормаю. Як занадта горача — спяць на адкрытым паветры, бо інакш заснуць немагчыма.

Беларускае паветра ў адрозненне ад Індыйскага ці Афрыканскага мае большую вільготнасць, таму гарачыня адчуваецца больш жорстка.

Падзяліцца навіной: 
Юліян Місюкевіч

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика