"Праваму Альянсу" забаранілі правядзенне пікету ў дзень Незалежнасці

Источник материала:  
23.07.2010 — Разное
"Праваму Альянсу" забаранілі правядзенне пікету ў дзень НезалежнасціЧыноўнікі Мінгарвыканкама забаранілі правядзенне пікету ў дзень Незалежнасці насупраць будынку Расійскай амбасады актывістам арганізацыі "Правы Альянс".

Лідэр арганізацыі Юрась Карэтнікаў паведаміў, што чыноўнікі ў сваім адказе спаслаліся на пастанову, згодна з якой забаронена правядзенне пікетаў бліжэй за 50 метраў ад будынкаў консульстваў, амбасадаў, прадстаўніцтваў замежных місій.

Юрась Карэтнікаў зазначыў, што тым часам прадстаўнікі прауладнай арганізацыі БРСМ не так даўно правялі пікет каля Расійскай амбасады і будынку Газпрому.

Лідэр "Правага Альянсу" паведаміў, што не гледзячы на забарону, сябры арганізацыі правядуць несанкцынаваны пікет каля Расійскай амбасады ў дзень Незалежнасці 27 ліпеня.   

Крынiца: Народная Воля

←У выхадныя сквар, ад панядзелка злёгку пахаладае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика