Кубінская рамантыка
Вызваленне, дзякуючы намаганням Касцёла, шэрагу кубінскіх палітвязняў зноў звярнула ўвагу на тое, што адбываецца на гэтай няшчаснай выспе, гэтым аскепку Халоднай вайны.
Дастаткова хаця б прачытаць артыкул дысідэнта Рыкарда Ґансалеса Альфонса:
«Урокі заалёгіі ў нас былі штодня. Я навучыўся жыць з пацукамі і дайшоў да такога стану, што ў нейкія ночы нашай трапічнай зімы (трапічнай, але ўсё ж зімы) я глядзеў на іх з пачуцьцём вельмі падобным да таго, што людзі называюць ахвотай паесьці. Я быў самотным сябрам спрытных павукоў, якія часам вызвалялі мяне ад пакутлівага гудзеньня і крывавых укусаў спадарожнікаў майго бяссоньня. Я няблага вывучыў адзіноту і маўчаньне космасу. Мне прыгадваецца каморка ня большая за даўжыню працягнутых у бакі рук. Мне таксама знаёмы смурод бітком набітай камэры і безупынны гармідар у ёй. Месяцы бясконцай цемры, месяцы вечнага сьвятла.»
Альбо вось гэты фотарэпартаж пра іншага праваабаронцу, які выйшаў з кастраўскай турмы інвалідам.
У маскоўскіх абываталяў апошнім часам зрабілася модным адпачываць на Кубе — там у найноўшы час сапраўды з’явілася турыстычная інфраструктура, якая вабіць турыстаў з Еўропы і Расіі. Плюс экзотыка,
Хтосьці скажа, што едучы на Кубу людзі даюць грошы не гэтулькі рэжыму, колькі тамтэйшым людзям, якія жывуць у галечы. Гэта так, але у першую чаргу грошы пойдуць таму мільёну, які працуе ў службе дзяржаўнай бяспекі і іхным сваякам, а не дысідэнтам, якія гніюць у турме.
На Захадзе людзі любяць разважаць пра сацыяльную адказнасць — ашчаджаць электраэнэргію і паперу ў прынтэры, каб зрабіць, так бы мовіць, свой унёсак у зберажэнне
***
Эканамічныя санкцыі з боку дзяржаваў рэдка прыводзяць да заяўленага выніка, мы бачым гэта па безрэзультатнасці заходніх санкцый супраць лукашэнкаўскай Беларусі. Мэта санкцый — хутчэй супакаенне ўласнага сумлення. Але паколькі
сумленне — рэч індывідуальная, а не агульнадзяржаўная, таму і санкцыі супраць Кубы, будучы рэччу патрэбнай, павінны быць індывідуальнымі і добраахвотнымі.На гэтым фоне з’яўляецца пытанне пра тое, наколькі этычна інвестарам укладаць грошы ў Беларусь. Канечне, тут няма такога маштаба беззаконня, як на Кубе, але тым не меней тысячы беларусаў сядзяць у турме за надуманыя і дробныя эканамічныя парушэнні. Якая там частка насельніцтва Беларусі завязаная на спецслужбы?
Пакуль Беларусь не будзе дэмакратычнай краінай, у якой паважаюцца правы чалавека, інвестыцыі сюды будуць звязаныя сярод іншага і з пэўным сумніўным маральным выбарам. А гэта перш за ўсё азначае, што іх проста будзе не так шмат, як магло б быць.І не думайце, што для абсалютна любога заходняга бізнэса грошы так ужо зусім не пахнуць. Такі імператыў характэрны хіба што для маладога і дзікага капіталізма на постсавецкай прасторы ці ў Кітаю, але не для прадпрымальнікаў у развітых краінах, дзе людзі сочаць за сваёй рэпутацыяй.
Алесь Чайчыц