Спёка ў выходныя можа стаць рэкорднай
21.07.2010 14:47
—
Разное
На выходных (24–25 ліпеня) тэмпература ў Мінску наблізіцца да рэкорднай — слупок тэрмометра падымецца да 34 градусаў.
Пакуль што рэкорд для Мінску — + 35 градусаў — быў зафіксаваны ў 1936 годзе. Спецыялісты гідрамедцэнтру папярэджваюць, што найбольш спякотна на выходных будзе на Гомельшчыне — там магчымы пад’ём тэмпературы да 37 градусаў.
— Лета 2010 года ўжо можна лічыць анамальна цёплым, — паведаміла на
Гідраметцэнтр таксама папярэджвае, што тэмпература ад + 35 градусаў лічыцца небяспечнай прыроднай з’явай, і заклікае беларусаў да асцярожнасці.
Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў
Юрась Ускоў