Выбары пад пугай Масквы
Фармальна сесію склікаюць дзеля таго, каб загадзя разгледзець праект бюджэту на новы год. Матывацыя не вытрымлівае крытыкі: які бюджэт у верасні, калі цэны на газ ды нафту віламі па вадзе пісаныя? У былыя гады гэты бюджэт пастфактум перараблялі сто разоў.
Не пра тое быліць галава ў высокага начальства.
Усё болей чыннікаў падштурхоўваюць правесці выбары раней, чым стрэліць навагодняе шампанскае. Бо чым далей, тым большая імавернасць, што Масква стрэліць сваім кандыдатам, тэрмаядзерным кампраматам, шалёным цэннікам на энерганосьбіты, і г.д.Паводле Выбарчага кодэкса, кампанія даўжыцца каля трох месяцаў. Таму, зірнуўшы ў каляндар, можна вызначыць імаверную дату выбараў — нядзеля, 12 снежня.
Хутчэй, хутчэй, пакуль Масква не пачала сцябаць пугай па поўнай праграме!Перадвыбарчая кампанія
Тым часам са жніўня на 12,5% павышаюцца пенсіі. Будуць за вушы цягнуць угору і заробкі. Пачынаецца напампоўванне эканомікі пустой грашовай масай. Пасля выбараў, прагназуюць эканамісты, гэта выльецца ў інфляцыю, дэвальвацыю і г.д. Масква непазбежна павысіць цэны на газ. Невядома што будзе з нафтай. Настане час сплочваць вялікія грошы па замежных пазыках.
Карацей,
чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы. Наадварот, яны канцэнтруюцца ў грымучую сумесь.Аляксандр Класкоўскі