Літва плануе два тэрміналы звадкаванага газу

Источник материала:  
20.07.2010 10:48 — Разное

Урад Літвы зацьвердзіў у панядзелак праект пабудовы тэрміналу звадкаванага газу ў партовым горадзе Клайпэда на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Найбліжэйшым часам плянуецца стварэньне кампаніі, якая зоймецца будаўніцтвам. Прэм"ер міністар Літвы Андрус Кубілюс выказаў спадзяваньне, што праект удасца прафінансаваць за кошт прыватнага капіталу, але зазначыў, што ў адваротным выпадку тэрмінал усё роўна будзе пабудаваны, за кошт дзяржбюджэту.

Адначасова Літва вядзе перамовы зь Менскам аб пабудове яшчэ аднаго тэрміналу - для Беларусі. На мінулым тыдні Менск стварыў сваю частку міжурадавай рабочай групы па гэтым пытаньні.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Зміцер Жалезнічэнка:«За мяжой нічога не трэба даказваць дзяржаве...»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика