Да канца месяца спякота не пакіне Беларусь
19.07.2010 17:26
—
Разное
Анамальная спёка захаваецца ў нашай краіне да канца месяца. Пра гэта паведаміла Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра.
dranik80.livejournal.com |
«На жаль, істотных зменаў у характары надвор’я не прадбачыцца.
Толькі ў нядзелю на захадзе краіны стане трошкі халадней: там тэмпература не выйдзе за межы 20–27 градусаў. Але на астатняй тэрыторыі ў нядзелю будзе ад 28 у цэнтральных раёнах да 35 градусаў на ўсходзе. Пры гэтым спякота месцамі будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. А ў чацвер, 22 ліпеня, яны пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымы моцныя ліўні і шквалістыя ўзмацненні ветру.
Заўважна пахаладае, верагодна, на пачатку наступнага тыдня.
Але бліжэй да канца месяца зноў стане на некалькі градусаў цяплей, кажуць сіноптыкі.Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё