Участак Праспекта Пераможцаў закрываецца на месяц для руху транспарту

Источник материала:  
19.07.2010 15:26 — Разное

З 19 ліпеня на ўчастку праспекта Пераможцаў ад праспекта Машэрава да вуліцы Мельнікайтэ будзе поўнасцю абмежаваны рух транспарту. Як паведамляе прэс-служба Упраўлення ДАІ Мінгарвыканкама, абмежаванне ўводзіцца ў сувязі з рамонтнымі работамі і будзе дзейнічаць мінімум месяц. Асноўны маршрут аб’езду гэтага ўчастка плануецца цераз вуліцу Заслаўскую.

Акрамя таго, 20 ліпеня з 9 да 13 гадзін будзе абмежаваны рух па вуліцы Макаёнка, а таксама забаронены прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на ўсёй працягласці гэтай вуліцы. Прычыны абмежавання ў ДАІ не называюць.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

←Віталь Рымашэўскі: Расіяне такія ж дэмакраты, як Лукашэнка — незалежнік

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика