Гюльчатай, пакажыся!
Сёлетні парад у Парыжы з нагоды галоўнага нацыянальнага свята Францыі — Дня ўзяцця Бастыліі прайшоў даволі сціпла. Але ён быў адметны тым, што ўпершыню ў гісторыі ў ім ўзялі ўдзел вайскоўцы з краінаў Афрыкі — былых французскіх калоній.
У гады Другой сусветнай вайны тысячы алжырцаў, малійцаў, сенегальцаў, выхадцы з іншых каланіяльных краін побач з французамі ваявалі з фашызмам, ахвяруючы сваімі жыццямі. Але дагэтуль тыя
Многія лічаць запрашэнне на парад у Парыж папулісцкім жэстам, падставай нагадаць пра веліч Францыі, якая раней была імперыяй. Дарэчы, акурат паўстагоддзя таму пад эгідай ААН адбылося вызваленне большасці каланіяльных краін (у ліку абвешчаных незалежнымі былі і французскія калоніі). У Савецкім Саюзе, здаецца, 25 мая з гэтай нагоды афіцыйна адзначаўся Дзень вызвалення Афрыкі.
Зразумела, ніякія жэсты ў вонкавай палітыцы Парыжа ў дачыненні да былых калоній не могуць зняць праблемы ва ўнутранай палітыцы Фрацыі. Там захоўваецца напружанне
Адзіны спосаб дасягнуць поспеху ў такім грамадстве — стаць «зоркай» футбола.
Пераважная частка імігрантаў, якія ў Парыжы складаюць ужо амаль 40 адсоткаў насельніцтва, спавядае іслам.
Закон аб забароне насіць паранджу ў публічных месцах, хоць ён пакуль не зацверджаны ў сенаце, выклікаў вострую дыскусію ў грамадстве. З усёй мусульманскай грамады ў Францыі паранджу носяць усяго некалькі тысяч жанчын. Але вельмі многія французы апасаюцца новай успышкі варажнечы, памятаючы, як яшчэ нядаўна ў Парыжы ды іншых буйных гарадах краіны па начах палалі аўтамашыны, падпаленыя арабскімі маладзёнамі ды будаваліся барыкады. Падставай закалотаў паслужыла смерць двух арабскіх падлеткаў, якія, ратуючыся ад паліцыі, схаваліся ў трансфарматарнай будцы…
Тое безладдзе было выклікана не супрацьстаяннем хрысціянскай і ісламскай рэлігій, але, хутчэй,
Але абаронцы правоў жанчын кажуць пра дыскрымінацыю і гвалт над мусульманкамі, якіх мужы прымушаюць насіць бурку і тым самым прыніжаюць іх годнасць. Мусульмане, у тым ліку,
(калі жанчына з’явіцца на вуліцы ў міні, яе адразу затрымаюць і, у лепшым выпадку, аштрафуюць). На што абаронцы права жанчын закрываць свой твар пярэчаць: дык тое ж адбываецца ў аўтарытарнай тэакратычнай краіне, а Францыя — дэмакратычная, цывілізаваная дзяржава! То бок, у мусульманскіх дзяржавах дыскрымінацыя і парушэнне правоў чалавека — з’ява цалкам нармальная. А вось Еўропа абавязана паступаць цывілізавана ў дачыненні да ўсіх, у тым ліку, і да тых, хто адкрыта зневажае яе каштоўнасці.
Гэта адваротны бок той самай паліткарэктнасці, якая столькі гадоў замяняла для еўрабюракратаў абавязак выразна сфармуляваць адказную палітыку ў міжнацыянальных і міжканфесійных пытаннях. Можна сказаць, што забарона на будаванне мінарэтаў у Швейцарыі (якая, між іншым, ніколі не была каланіяльнай імперыяй), рашэнне італьянскіх уладаў вярнуць укрыжаванні ў школьныя класы, і цяперашняе рашэнне французскага парламента знамянуе заканчэнне эпохі паліткарэктнасці.
Вось толькі справа зайшла ўжо надта далёка. Адзін з добра забяспечаных ісламістаў, што жыве ў Францыі, заявіў аб стварэнні ім адмысловага фонду, з якога будуць выплочвацца штрафы, прысуджаныя жанчынам за паранджу. А яны будуць яе насіць
А ці з’явяцца жанчыны ў паранджы на вуліцах Мінска? Як той казаў, пажывем — пабачым.