Саладату-апазыцыянэру пагражаюць крымінальнай справай

Источник материала:  
19.07.2010 — Разное
Саладату-апазыцыянэру пагражаюць крымінальнай справайАктывісту “Маладога фронту” Андрусю Цянюту, які гвалтоўна трапіў у войска, камандаванне вайсковай часткі пагражае крымінальным пераследам, абвінаваціўшы хлопца ў абразе дзяржаўных сымбаляў і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Падставай стаў запіс у сшытку па ідэалагічнай працы. Андрусь напісаў, што сапраўднымі нацыянальнымі сымбалямі Беларусі зьяўляюцца гістарычныя бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Маладафронтавец напісаў, што лічыць уладу Аляксандра Лукашэнкі нелегітымнай.  

Цянюта паведаміў, што адчувае ціск за карыстанне беларускай мовай. За каманду па-беларуску “Зважай!” намеснік камандзіра батальёну капітан Хількопрымусіў хлопца чысціць прыбіральні, абяцаючы “навучыць размаўляць па-руску”. 

Намесьнік камандзіра брыгады па ідэалягічнай працы Пішчулаў загадаў салдатам сачыць за ўсімі, хто падыходзіць да Андруся Цянюты на КПП.  Андрусь Цянюта служыць у Віцебску ў дэсантных войсках. Ягоныя сябры дасылаюць яму лісты падтрымкі на адрас: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, в/ч 52287
Крынiца: Народная Воля

←Баррель нефти ОПЕК подешевел 16 июля до 72,89 доллара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика