Штармавое папярэджанне: увечары навальніцы ва ўсёй краіне
18.07.2010 20:27
—
Разное
Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, увечары на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у тым ліку Мінскай вобласці і ў Мінску, чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў у секунду, у асобных раёнах моцныя дажджы.
У рэдкасна спякотны ліпень моладзь перамясцілася да вады. |
Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што 19 ліпеня на большай частцы Беларусі захаваецца вельмі спякотнае надвор"е. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 30—34°С, па паўднёвым усходзе да плюс 36°С. Па паўночна-заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах — шквалісты вецер парывамі да 15—20 м/с, у асобных раёнах моцныя дажджы.
Падзяліцца навіной:
Андрэй Серада, БелаПАН
Андрэй Серада, БелаПАН